Амерыканская сетка піцэрый Papa John's канчаткова пакідае Беларусь
З Беларусі канчаткова сыходзіць амерыканская сетка піцэрый Papa John's. 1 верасня яе рэстараны працуюць апошні дзень.
Праўда, у Мінску з гэтай сеткі цяпер засталося толькі дзве кропкі — на Нямізе, 12А і Магілёўскай, 4В.
У Інстаграме беларускае прадстаўніцтва Papa John's заклікае паспяшацца: "Паспейце выдаткаваць бонусныя балы, назапашаныя ў нашай праграме лаяльнасці "Тата Бонус", зрабіўшы заказ анлайн на сайце або ў дадатку з дастаўкай".
Рэстараны гэтай сеткі ў Беларусі сталі зачыняцца яшчэ ўвесну. Кіраўніцтва Papa John's не называе прычыны сыходу сеткі з краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.