Аналітык Сяргей Чалы перабраўся з Украіны ў Польшчу
Незалежны аналітык Сяргей Чалы пераехаў у Польшчу. Эксперт пакінуў Беларусь яшчэ ўлетку і некалькі тыдняў правёў ва Украіне. У Варшаву ён перабраўся пасля "польскага Давоса" — эканамічнага форума ў Карпачы.
На фота — Сяргей у варшаўскай студыі Еўрарадыё. Праўда, ці будзе ў нас з ім нейкі новы праект пасля заканчэння "Чалага на канікулах" пакуль не ясна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.