Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай далі чарговыя суткі — агулам 126 дзён за кратамі

Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай далі чарговыя суткі — агулам 126 дзён за кратамі

Палітзняволенай Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай далі ў пятніцу чарговыя суткі, паведамляюць праваабаронцы.

У чацвер, 4 лістапада, Анастасія мусіла выйсці з ЦІП на Акрэсціна пасля 111-сутачнага арышту. Аднак на яе склалі новы пратакол у дзевяты раз. Суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава асудзіла Крупеніч-Кандрацьеву на 15 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Такім чынам дзяўчына правядзе за кратамі 126 сутак.  

Анастасію і яе мужа Сяргея Крупеніча затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З тых часоў іх ужо некалькі разоў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП, даючы ад 10 да 15 сутак. Пратаколы на жонку і мужа складаюць за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ў нашай краіне прызналі "экстрэмісцкімі".  Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі