Антон Герашчанка: Калеснікаву не ўдалося выправадзіць з Беларусі
Марыя Калеснікаву не ўдалося выслаць ва Украіну, бо яна сама гэтаму процідзейнічала. Пра гэтам напісаў у Фэйсбуку намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.
"Гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выправаджэнне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выправадзіць з Беларусі праз тое, што гэтая смелая жанчына распачала дзеянні па перадухіленні яе перамяшчэння праз мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Усю адказнасць за яе жыццё і здароўе нясе персанальна Аляксандр Лукашэнка", — напісаў украінскі чыноўнік.
Украінскія памежнікі пацвердзілі, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў, якіх высылалі разам з Калеснікавай, прыбылі на іх тэрыторыю.
Паводле інфармацыі "Інтэрфакс-Украіна", Калеснікава парвала на мяжы свой пашпарт, таму яе не ўдалося дэпартаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.