Аня Жданава прадставіла альбом з навальніцай і сігналамі аўтамабіляў

Аня Жданава прадставіла альбом з навальніцай і сігналамі аўтамабіляў

Аня Жданава выпусціла электронны альбом. Кружэлка пад назвай "Appetiizer" складаецца з дзевяці трэкаў, спрадзюсаваных самой спявачкай. Жданава кажа, што на кружэлцы — "летуценны поп родам з касетнага дзяцінства", і што яна працягнула ідэю свайго першага гурта LILAC, але аблягчыла напаўненне музыкі. 


"Хацелася пакінуць правільнае адчуванне песеннага жанру, але пры гэтым, каб "мішура" была прыгожай і не абцяжарвала. У сучаснай музыцы мне не хапае меладычнасці, таму я, як стараверы, прасоўваю гэтую ідэю. На альбоме вы сустрэнецеся з наступнымі момантамі: там сапраўды запісвалася навальніца і сігналы аўтамабіляў, ёсць трэк, зроблены за 15 хвілін, і песня, напісаная ў душы",цытуе словы Жданавай мульцілэйбл "Пяршак", дзе прадстаўлены LP.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі