Апеляцыйны камітэт АБФФ пакінуў у сіле рашэнні па справе "Шахцёра"
Футбалісты "Шахцёра" ў 2021 годзе / прэс-служба ФК "Шахцёр"
Апеляцыйны камітэт Беларускай федэрацыі футбола пакінуў у сіле рашэнні па справе аб дамоўных матчах з удзелам ФК "Шахцёр". Такое рашэнгне было прынятае на пасяджэнні 1 чэрвеня, піша football.by.
Наступная інстанцыя, куды могуць звярнуцца незадаволеныя спартоўцы, — футбольны арбітраж. Пасля гэтага — толькі Спартовы арбітражны суд у Лазане (CAS). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ёсць такія, хто плануе дайсці і да гэтай інстанцыі.
Гісторыя з дамоўнымі матчамі 2022 года — адзін з найбольшых спартовых скандалаў апошняга часу. Як распавядала Еўрарадыё, Федэрацыя футбола пазбавіла салігорскі "Шахцёр" чэмпіёнства 2022 года, а ў клуба "Энергетык-БДУ" забрала срэбраны медаль чэмпіянату. Дзясяткі гульцоў былі дыскваліфікаваныя, а самі клубы пазбаўленыя ачкоў у гэтым сезоне і аштрафаваныя на вялікія сумы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.