Аперацыя “Пераемнік”, “правал агента Ціханоўскай” і гульня ФСБ — эфір з Усавым
Калі раней выкрыццём агентаў КДБ, ФСБ ды іншых “штазі” ў шэрагах так званай “новай апазіцыі” займаўся найперш Зянон Пазняк, то цяпер гэты хлеб у яго вырашылі адабраць. Апошнімі днямі з боку шэрагу дзеячоў гучаць канкрэтныя абвінавачанні Святланы Ціханоўскай у супрацы з беларускімі спецслужбамі, а ўсяго Офіса — у працы на Лукашэнку. Адметна, што ў працы на Крэмль іх не вінавацяць менавіта гэтыя выкрывальнікі.
Ці ёсць падставы вінаваціць Ціханоўскую ў супрацы з КДБ, а Офіс — з Лукашэнкам, і чаму Офіс маўчыць у адказ на гэтыя абвінавачанні? Што не так з тымі, хто найбольш гучна займаецца выкрыццём Ціханоўскай? Чым пагражае Беларусі сітуацыя на мяжы Косава і Сербіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.