Аператар казіно Olympic сыходзіць з Беларусі
Эстонская кампанія Olympic Entertaiment Group (OEG) заявіла пра ліквідацыю свайго бізнесу ў Беларусі, перадае rus.err.ee. Прычынай называецца макраэканамічная сітуацыя ў нашай краіне. На думку ўладальнікаў сеткі казіно, перспектывы прыбытку ў Беларусі вельмі слабыя.
Певедамляецца, што сёлета за першую палову года страты даччынага прадпрыемства OEG у Беларусі склалі 150 тысяч еўра. Абарот беларускай фірмы ў агульным абароце кампаніі OEG склаў 0,2%.