Аптэкара з Гомеля асудзілі за пераводы палку Каліноўскага і "экстрэмістам"

Асуджаны супрацоўнік аптэкі / gp.by

Асуджаны супрацоўнік аптэкі / gp.by / gp.by

Гомельскі абласны суд прысудзіў да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму 34-гадовага загадчыка аддзела адной з гарадскіх аптэк. Таксама яму прысудзілі штраф у 18 500 рублёў (500 базавых велічыняў), піша gp.by.

Паводле звестак абвінавачання, ад жніўня 2020-га на люты 2023-га гамяльчук пераводзіў грошы "экстрэмістам" — тэлеканалу "Белсат" (68 еўра), фонду салідарнасці Bysol (68 еўра і 78 долараў), а таксама яшчэ нейкаму неназванаму медыярэсурсу (не менш за 53 еўра і 115 долараў).

Таксама ён дасылаў ведамасныя дакументы ў тг-каналы, прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі". На судзе стала вядома, што сярод дакументаў былі інфармацыя пра зверку картак вайсковага ўліку ваеннаабавязаных, пра знікненне з беларускага рынку некаторых медыкаментаў украінскай вытворчасці, зварот Беларускага саюза жанчын у сувязі з сітуацыяй на мяжы, рашэнне Мінздароўя. Акрамя таго супрацоўнік аптэкі пераслаў відэа з перамяшчэненм расійскай вайсковай тэхнікі, знятае на камеру відэаназірання аптэкі.

У красавіку 2022 года гамяльчук перавёў 33 еўра на рахункі палка Каліноўскага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі