Затрымалі хлопца з-за бел-чырвона-белых палос на куртцы

Куртка з бел-чырвона-белымі палосамі / Кадр з відэа

Куртка з бел-чырвона-белымі палосамі / Кадр з відэа

У Беларусі затрымалі хлопца з-за бел-чырвона-белых палос на куртцы. Яго адправілі на 15 сутак за краты, паведамляюць праўладныя тг-каналы.

У ГУБАЗіК хлопец прыйшоў сам. Яго раней затрымлівалі з-за "экстрэмісцкай" татуіроўкі, якую прымусілі "перабіць". Ён зрабіў гэта і прыйшоў да сілавікоў, каб прадэманстраваць зробленае. Але яны на гэты раз прычапіліся да яго адзення. Падобныя курткі прадаюцца амаль у любым мінскім сэканд-хэндзе.

Затрыманні за адзенне з "няправільнай сімволікай" ў Беларусі адбываюцца нярэдка. Напрыклад, летась беларус паехаў у санаторый і трапіў на суткі за майку з “Пагоняй”. У 2021-м мінчанку аштрафавалі за сушку на балконе белай цішоткі з чырвонай паласой. У тым жа годзе ў сталіцы быў суд за "няправільныя шкарпэткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі