Будаўніка арыштавалі за татуіроўку з "Пагоняй": "пікет у сацсетках"

"Дэманстраваў татуіроўку", чым "без дазволу ўладаў выказваў свае грамадска-палітычныя погляды" / Ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё

"Дэманстраваў татуіроўку", чым "без дазволу ўладаў выказваў свае грамадска-палітычныя погляды" / Ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё

Суд Полацкага раёна і Полацка адправіў на 25 сутак за краты жыхара аграгарадка Гараны Вадзіма Берднікава. Суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў яго вінаватым у арганізацыі "пікета ў сацсетках" і распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Берднікаў, бацька траіх непаўналетніх дзяцей, працуе будаўніком у маскоўскай кампаніі. Як піша viciebskspring.org, яго затрымалі пасля даносу суседа, які паведаміў ў міліцыю пра татуіроўку на назе ў выглядзе герба "Пагоня". Міліцыянеры праверылі, ці яна сапраўды ёсць у Вадзіма Берднікава, і пабачылі яе.

Суд палічыў, што мужчына парушыў закон, паколькі ў грамадскім месцы ў прысутнасці грамадзян "дэманстраваў татуіроўку", чым "без дазволу ўладаў выказваў свае грамадска-палітычныя погляды". Таксама на старонцы Берднікава ў vk.com знайшлі лагатып TUT.by, які ў РБ уключаны ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Затрыманні за татуіроўкі ў Беларусі адбываюцца нярэдка. Сілавікі прымушаюць мужчын і жанчын пазбаўляцца ад іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі