Сілавікі прымусілі дзяўчыну перарабіць татуіроўку з сімваламі пратэсту 2020 года
Засталося толькі сэрца / скрыншот з відэа
Сілавікі апублікавалі "пакаяннае" відэа дзяўчыны, дзе яна кажа, што больш "не прытрымліваецца ніякіх палітычных поглядаў, чаго і іншым жадае". Яе затрымалі, як мяркуецца, за ўдзел у мітынгах, піша рэсурс @belamova. Убачылі татуіроўку і прымусілі ад яе пазбавіцца. Гэта былі сімвалы пратэсту 2020 года: кулак, знак перамогі і сэрца. Такія знакі сваім прыхільнікам часта дэманстравалі лідаркі аб'яднанай дэмакратычнай апазіцыі: Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава.
З трох знакаў у дзяўчыны застаўся толькі адзін — "сэрца" Марыі Калеснікавай. Астатнія цяпер закрытыя чорным буйным узорам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.