У Беларусі мужчыну прымусілі звесці татуіроўку з цытатай Янкі Купалы
Сілавікі змагаюцца з татуіроўкамі / З архіва Еўрарадыё
У Беларусі мужчыну прымусілі звесці татуіроўку з цытатай Янкі Купалы. Сілавікі палічылі, што "Не быць скотам" мае дачыненне да пратэстаў. Таксама мужчыне давялося звесці татуіроўку "БТ убивает".
Сілавікі і раней прымушалі затрыманых беларусаў зводзіць татуіроўкі — з нацыянальнай сімволікай, з сімваламі пратэстаў 2020-га, з гербам Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.