Мінскага шаўрміста затрымалі за тату з гербам Украіны
Мінскага шаўрміста затрымалі за герб Украіны / кадр з відэа ГУБАЗіКа
У Мінску затрымалі кухара-шаўрміста, на руцэ якога было тату з гербам Украіны, паведамляюць праваабаронцы.
ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале назваў яго "прыхільнікам нацысцкіх ідэй".
Праваабаронцы даведаліся, што затрыманаму 22 гады, яго завуць Ілля Садоўскі. Паведамляецца, што маладога чалавека затрымалі на пачатку ліпеня, і ён дагэтуль знаходзіцца за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.