Жыхара Наваполацка затрымалі за абліты фарбай Z-аўтамабіль
Затрыманне ў Наваполацку / кадр з відэа УУС Віцебскага аблвыканкама
У Наваполацку амапаўцы затрымалі мужчыну, які абліў фарбай аўтамабіль з сімволікай Z.
Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, інцыдэнт здарыўся ў ноч на 30 чэрвеня. Пацярпела аўто Ssang Yong з крымскімі нумарамі. Відэа з пакрыўджаным уладальнікам машыны з'явілася ў сацсетках.
Падазраванага міліцыянты знайшлі менш чым за суткі. Ім аказаўся 53-гадовы мясцовы жыхар, які працуе на адным з прадпрыемстваў горада.
На мужчыну пачалі крымінальную справу па факце хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.