У Беларусі затрымалі ўкраінку — "распальвала варажнечу" паміж РФ і Украінай
Спрабавала расказаць праўду пра вайну ва Украіне / Ілюстрацыйнае фота Reuters
У Беларусі затрымалі грамадзянку Украіны. На відэа сілавікоў яна кажа, што знаходзіцца ў нашай краіне з 22 лютага 2022-га і мае від на жыхарства.
"Затрыманая супрацоўнікамі міліцыі, паколькі распальвала ў сваім Instagram варожасць паміж Расіяй і Украінай. У сваім акаўнце змяшчала фота і відэа негатыўнага зместу на адрас Расійскай Федэрацыі", — гаворыць украінка. Насамрэч яна спрабавала расказаць праўду пра вайну ва Украіне.
Паводле звестак Еўрарадыё, дзяўчыну асудзілі на 10 сутак, абвінаваціўшы ў хуліганстве. Ёй пагражалі дэпартацыяй.
Затрыманні ўкраінцаў у РБ адбываліся і раней. Адных падазраюць у "шпіянажы", іншых — у "апазіцыйных настроях". Сёлета ў Кобрыне затрымалі дыджэя — грамадзяніна Украіны. Некаторых украінцаў дэпартуюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.