“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны

Мода на нацыянальную татуіроўку прыйшла ў Беларусь у 2008 годзе, пасля таго як музыка і тату-майстар Алесь Таболіч прэзентаваў арнаментальныя эскізы на міжнародным фестывалі ў Кіеве і ўзяў другое месца. Пра гэта напісалі СМІ — так трэнд пайшоў у масы. 

У жніўні 2020 года некаторыя затрыманыя ўдзельнікі пратэстаў распавядалі пра асаблівую ўвагу сілавікоў у аўтазаках да людзей з татуіроўкамі. Ці спужаліся беларусы? Што набіваюць цяпер? Як уплывае на тэматыку палітычная сітуацыя ў краіне? 

Пра гэта Еўрарадыё запыталася ў майстроў тату з Мінска, Беразіна і Рэчыцы.


Алесь Таболіч, Мінск: “Набіваюць як і раней”

Цікавасць да нацыянальнай татуіроўкі глабальна не змянілася. Людзі набіваюць іх як і раней. Большасць з іх прыходзіць, канешне, па арнаментальныя татуіроўкі. Дзяўчаты вельмі любяць такую эклектыку, як валошкі ці папараць-кветкі.  

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны
Алесь Таболіч, салон татуіроўкі "У Лісіцы" / Еўрарадыё

Папулярнасць таксама набываюць татуіроўкі з палітычным кантэкстам. “Жыве Беларусь!” — маленькі, але вельмі моцны лозунг; герб “Пагоня”, зубры, вершы беларускіх паэтаў — усё гэта цяпер актуальна. Ёсць людзі, якія прыходзяць па партрэты вядомых беларускіх дзеячаў. За апошні год набіваў шмат партрэтаў Кастуся Каліноўскага.  

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны
“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны
https://www.instagram.com/alestabolich/

Таксама адчувальна, што людзей цікавяць татуіроўкі-шаржы. Да аднаго з калегаў неяк прыходзіў кліент і папрасіў набіць здаровага рака, які б’ецца з амапаўцамі. Як выявілася, мужчына быў ракам па знаку задыяка. 

Яшчэ адзін мужчына, які збягаў з Беларусі жыць у іншую краіну, папрасіў, каб я набіў на ягоных плячах надпіс “Зроблена ў Беларусі”. Сказаў, што такім чынам хоча пакінуць на сабе напамін аб радзіме. Калі шчыра, гэта для мяне было дзіўна. 

Марыя Бабарыка, Рэчыца: “Жыхары горада проста баяцца”

Раней па татуіроўкі з нацыянальнай сімволікай прыходзіла больш людзей, чым цяпер. Так што я б не сказала, што колькасць такіх замоваў павялічылася. Магчыма, жыхары горада проста баяцца.

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны
Эскіз татуіроўкі / Тату-майстэрня "Чорная Панна"

Часцей за ўсё прасілі набіць на грудзях герб "Пагоню", арнаменты вакол рукі (падобныя б'е Таболіч) або, напрыклад, неяк набівала бусла на фоне арнаменту.

Яшчэ была адна цікавая праца: прыйшоў хлопец і папрасіў набіць яму стары ровар з маленькім БЧБ-сцягам. Думаю, гэта было нават небяспечна, бо кліент працаваў пры МУС.

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны
https://vk.com/chornaya_panna_tattoo

Таксама малюю эскізы ў стылі “неа-традышнл” з беларускімі дзяўчаткамі і арнаментамі. Хацелася б, каб такіх замаўлялі паболей.

Віктар Цыркуновіч, Беразіно: “Колькасць нацыянальных татуіровак павялічылася недзе ў два разы”

Студыя “1863” знаходзіцца ў маленькім горадзе Беразіно, жыхары якога не заўсёды маюць фінансы на татуіроўку, але хочуць яе мець. Тады, калі студыі яшчэ не было, да мяне часам звярталіся людзі з невялікімі грашыма і пыталіся, што я магу за іх зрабіць. Я адказваў, калі вось так — давайце наб’ю вам беларускі арнамент. Нехта пагаджаўся. Пасля таго як я набіваў арнамент, некаторыя звярталіся другі раз. Цікава, але ўжо прыходзілі з нейкімі ведамі: распавядалі, што значыць той ці іншы арнамент. Калі звярталіся трэці ці чацвёрты раз, мы ўжо маглі паразмаўляць пра князёў ВКЛ. Вось так паступова людзі пачыналі цікавіцца гісторыяй Беларусі. Мне падалося гэта прывабным, і я вырашыў адкрыць адмысловую студыю з нізкай цаной на беларускую татуіроўку, якая працуе ўжо другі год.

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны
Віктар Цыркуновіч, студыя нацыянальнай татуіроўкі "1863" / "Фэйсбук"

Пасля выбараў ахвотных набіць нацыянальную татуіроўку стала недзе ў два разы больш. Змяніліся настроі. Часцей людзі прыходзіць па патрыятычныя татуіроўкі з гербам “Пагоня”, надпісамі “Жыве Беларусь!”, “Беларусь перадусім” і гэтак далей. Некаторыя просяць набіць так, каб бачылі ўсе, для іншых гэта не прынцыпова — робяць для сябе, каб татуіроўка нагадвала пра нейкия падзеі.

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны
“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны

Так, неяк да мяне прыйшоў хлопец гадоў дваццаці, які падчас выбараў быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. Ён на свае вочы бачыў і адчуў на шкуры тыя жахі, якія адбываліся з усімі беларусамі ў першыя дні пасля выбараў. На наступны дзень пасля вызвалення ён патэлефанаваў мне і прапанаваў свой эскіз — жнівень-2020.

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны

Шмат хто набівае “Пагоню”. Цікава, што прыходзяць людзі рознага ўзросту, часам зусім маладыя, але заўсёды могуць нешта распавесці пра герб. Нехта корпаўся ў гісторыі сам, камусьці распавядалі бацькі. Мы зладзілі акцыю: бяромся набіваць “Пагоню” любых памераў, нават на самую вялікую спіну, за 50 рублёў. Акцыя будзе дзейнічаць да перамогі. 

“Пагоня” на самую вялікую спіну: як пратэсты павялі беларусаў у тату-салоны

Не называючы імёны, скажу, што да жніўня супрацоўнікі РУУС прыходзілі і рабілі ў нас нацыянальныя татуіроўкі. Дзявятага жніўня першымі, каго затрымалі ў Беразіне, былі я і мой сябра — уладальнікі студыі (“нецэнзурна выражаліся каля РУУС”). Відаць, адчулі нейкую пагрозу менавіта з нашага боку. [Смяецца.] Канешне, знайсці да чаго прычапіцца не цяжка. Але і ўлады таксама ўсё разумеюць: горад маленькі, усе адно аднаго ведаюць. Ім зачыняць нас не з рукі, бо прачнуцца нашыя прыхільнікі. А іх даволі шмат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі