Конкурс нацыянальнай татуіроўкі на Еўрарадыё!
Любіш упрыгожыць сваё цела татуіроўкай? Замест іерогліфаў ды ружаў абіраеш беларускія нацыянальныя сімвалы? Тады гэты конкурс дакладна для цябе!
14-15 снежня ў Мінску адбудзецца першы беларускі тату-фэст. Беларускія аматары і прафесіяналы татуіроўкі збяруцца каб абраць лепшых з лепшых, падзяліцца досведам ды патусавацца пад музыку Yellow Brick Road, The Conspiraters, :B:N:, “Крамы” ды Міхея Насарогава.
Еўрарадыё і лідар гурта Znich і майстар беларускай татуіроўкі Алесь Таболіч стварылі ў межах фэсту асобную намінацыю для тых, чыя любоў да радзімы вылілася ў адмысловы адбітак на скуры. Твой торс упрыгожваюць паэтычныя заклікі як у Сяргея Міхалка, а можа, сціплы беларускі арнамент як у спявачкі Русі, Пагоня, партрэт Скарыны, “цвяток радзімы васілька” ці які іншы беларускі сімвал? У любым выпадку, не хавайся, дасылай на конкурс фотаздымак сваёй татухі і атрымай запрашальнік на 2 асобы на ўсе мерапрыемствы фэсту і падарункі ад Еўрарадыё.
Конкурс перайшоў у стадыю галасавання! Паглядзець і падтрымаць работы-удзельніцы можна ў конкурсным альбоме. Каб прагаласаваць за татуху трэба пакінуць "+1" у каментарыях пад ёй. Вынікі конкурса будуць падведзеныя 13 снежня.