Патэнцыйны кандыдат Таболіч: а навошта мне разумець у эканоміцы?

Патэнцыйны кандыдат Таболіч: а навошта мне разумець у эканоміцы?

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, музыка, лідар гурта Znich, татуіроўшчык Алесь (Аляксандр Рыгоравіч) Таболіч не лічыць сябе апазіцыянерам. У інтэрв'ю TUT.by ён называе сябе альтэрнатыўным кандыдатам. "Рэвалюцыі я не хачу, толькі калі культурную", — кажа малады палітык.

Таболіч прызнаецца, што ў яго ёсць арганізатарскія здольнасці, і ён робіць карысныя справы для беларускай культуры. А тое, што не мае эканамічнай адукацыі, яго не палохае. "А навошта мне разумець [у эканоміцы]? — кажа музыка. — Ёсць умоўны Бабарыка, я магу яго запрасіць — няхай кіруе".

На відэа — Алесь Таболіч у праграме Еўрарадыё "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі