Беларус паехаў у санаторый і трапіў на суткі за майку з “Пагоняй”
Герб “Пагоня” на майцы / militarist.ua
У санаторыі “Лясное” сілавікі затрымалі мужчыну, які прыехаў на адпачынак, за майку з “Пагоняй” і надпісам “#БНР100 Хай воля вечна будзе з намi!”. Адбылося гэта ў пачатку верасня.
— На майку са “спецыфічнай сімволікай” звярнуў увагу “неабыякавы грамадзянін” і паскардзіўся ў Докшыцкі РАУС. У выніку мужчыну затрымалі, а майку вынялі. Да матэрыялаў справы далучылі відэазапіс з санаторыя, на якім зафіксаваны “ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні”, — паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.
На судзе мужчына прызнаў віну і распавёў, што ў адзін з дзён адпачынку апрануў майку і нейкі час знаходзіўся ў ёй у адміністрацыйным будынку санаторыя сярод адпачывальнікаў.
Суддзя Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка прызнаў мужчыну вінаватым у “пікетаванні” і арыштаваў яго на 15 сутак. Майку суд пастанавіў знішчыць як “не ўяўлялуючую каштоўнасці”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.