Апублікаваны тэкст новага мемарандуму па Украіне
20 верасня АБСЕ апублікавала на сваім сайце арыгінал падпісанага мінулай ноччу ў Мінску дакумента.
У Мемарандуме аб выкананні палажэнняў пратаколу па Украіне 5 верасня замацаваныя наступныя палажэнні:
1.Спыненне выкарыстання зброі лічыцца агульным.
2.Спыненне падраздзяленняў і вайсковых фармаванняў бакоў на лініі іх межавання па стане на 19 верасня 2014 года.
3.Забарона на выкарыстанне ўсіх відаў зброі і вядзенне наступальных дзеянняў.
4.Цягам сутак з моманту прыняцца гэтага Мемарандуму — адвод сродкаў паражэння калібрам болей за 100 мм ад лініі межавання на адлегласць не меней за 15 кіламетраў з кожнага боку (за выключэннем пазначаных ніжэй), у тым ліку з населеных пунктаў, што дасць магчымасць стварыць зону спынення выкарыстання зброі шырынёй не меней за 30 кіламетраў (зону бяспекі).
Пры гэтым адвесці ад лініі межавання бакоў артылерыйскія сістэмы калібрам болей за 100 мм на аддаленне іх максімальнай дальнасці стральбы, у прыватнасці:
- 100 мм гармата МТ-12 1 9 км; 120 мммінамёты — 8 км; гаўбіца Д-30 (2С1 “Гваздзіка”) 1 16 км; 152 мм 2С5 “Гіяцынт-С” (2С3 “акацыя”, 2 С19 “Мста-С”, 2А65 “Мста-Б”) — 33 км, РСЗО 9Л51 “Град” — 21 км, 9Л57 “Ураган” — 35 км, 9Л58 “Смерч” — 70 км, РСЗО “Тарнада-Г” — 40 км, РСЗО — “Тарнада-У” — 70 км, РСЗО “Тарнада-С” — 120 км;
- тактычныя ракетныя комплексы — 120 км.
5. Забарона на размяшчэнне цяжкога ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў раёне, абмежаваным населенымі пунктамі Камсамольскае, Кумачова, Новаазоўск, Саханка, пры маніторынгу АБСЕ.
6. Забарона на ўсталяванне новых мінна-выбуховых інжынерных загароджанняў у межах зоны бяспекі. Абавязанне на зняцце раней усталяваных мінна-выбуховых загароджанняў у зоне бяспекі.
7. Забарона з моманту прыняцця гэтага Мемарандуму палётаў баявой авіяцыі і замежных беспілотных лятальных сродкаў, за выключэннем тых, якія выкарыстоўвае місія АБСЕ, уздоўж усёй лініі межавання бакоў у зоне спынення выкарыстання зброі на шырыню не меней за 30 км.
8. Разгортванне ў зоне спынення выкарыстання зброі маніторынгавай (назіральнай) місіі АБСЕ ў складзе груп назіральнікаў Арганізацыі цягам сутак з моманту прыняцца гэтага Мемарандуму. Вышэйпамянёную зону мэтазгодна раздзяліць на сектары, колькасць і межы якіх узгадніць у часе падрыхтоўкі да працы маніторынгавай (назіральнай) місіі АБСЕ.
9. Вывад усіх замежных узброеных фармаванняў, вайсковай тэхнікі, а таксама баевікоў і наёмнікаў з тэрыторыі Украіны пры маніторынгу АБСЕ.
Пад апублікаваным мемарандумам, датаваным 19 верасня 2014 года, стаяць подпісы: амбасадар Хайдзі Тальявіні, другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, а таксама А.В.Захарчанка і І.В.Платніцкі.
Фота: TUT.by