Арцём Мілеўскі сыходзіць на 14-дзённую самаізаляцыю праз каранавірус
Арцём Мілеўскі / www.instagram.com/timi1010
Нападаючы футбольнага клуба "Дынама-Брэст" Арцём Мілеўскі сыходзіць на 14-дзённую самаізаляцыю праз каранавірус. Пра гэта ён 4 ліпеня напісаў у сваім акаўнце ў інстаграме:
"Перадаю усе нашым прывітанне! Хто ў бальнічцы, ад душы здароўя! Вы мужыкі! Ну я так разумею, шмат каму паралельна. У мяне +14 дзён самаізаляцыі, з сённяшняга дня. 2020, цёмныя часы".
У каментарах да паста адзначыліся іншыя гульцы брэсцкага "Дынама" — Максім Вітус і Аляксандр Наёк. Мяркуючы па іх словах, Мілеўскі — не адзіны футбаліст, які правядзе бліжэйшыя два тыдні ў самаізаляцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.