Арганізатарцы экскурсій Валерыі Чарнаморцавай прысудзілі 2,5 года "хатняй хіміі"

Першыя фота Валерыі Чарнаморцавай пасля суда / novychas.online
Першыя фота Валерыі Чарнаморцавай пасля суда / novychas.online

16 студзеня ў Савецкім судзе Мінска судзілі актывістку Валерыю Чарнаморцаву. Суддзя Вольга Емяльянчанка прысудзіла ёй 2,5 года "хатняй хіміі", як прасіў пракурор, піша "Новы час".

Чарнаморцава — даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГа, актывістка БХД, арганізатарка экскурсій. Яна спрычынілася да стварэння віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
  
Пасля суда Валерыю адразу вызвалілі. Родныя і сябры сустрэлі яе з кветкамі і падарункамі.

Чарнаморцаву затрымалі затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку ёй прысудзілі 10 сутак арышту, потым пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 

Арганізатарцы экскурсій Валерыі Чарнаморцавай прысудзілі 2,5 года "хатняй хіміі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі