Аргентынскі мастак дамалюе сэрца на Рабкораўскай
Аргентынскаму мастаку Францыска Басалеці афіцыйна дазволілі дамаляваць "жывое сэрца" на сцяне дома на Рабкораўскай,21. Пра гэта паведамляе стрыт-арт суполка Signal:
Па словах каардынатара праекта Urban Myths Алега Ларычава, сёння Францыска плануе дамаляваць мурал.
18 верасня Францыска Басалеці быў затрыманы асобамі ў цывільным і звезены ў Кастрычніцкі РУУС. Праз некалькі гадзін мастака адпусцілі.