Аргкамітэт святкавання 100-годдзя БНР выбраў групу для перамоў з уладамі

Аргкамітэт святкавання 100-годдзя БНР выбраў групу для перамоў з уладамі

Аргкамітэт святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбраў групу з 8 чалавек для перамоў з уладамі сталіцы, інфармуе Радыё Свабода. Мяркуецца правесці 25 сакавіка ў Мінску святочны канцэрт і мітынг каля Опернага тэатра.

Як паведамляла Еўрарадыё, 26 лютага стала вядома, што Мінгарвыканкам неафіцыйна прапанаваў арганізатарам святкавання адмовіцца ад шэсця на Дзень Волі, а правесці мітынг і канцэрт, ці ў парку Янкі Купалы ці каля Опернага тэатру. На пасяджэнні аргкамітэту ішлі гарачыя спрэчкі наконт гэтай прапановы (гл. відэа), паколькі некаторыя дзеячы выступалі за правядзенне шэсця.

Таксама стала вядома, што мінскія ўлады могуць усталяваць у раёне парку Янкі Купалы памятны знак братам Івану і Антону Луцкевічам, адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ стагоддзя. Не выключана, што можа быць атрыманы дазвол на ўсталяванне памятнай шыльды на доме па вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918-га была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі