Аркадзя Ізраілевіча выключылі з конкурсу "Прадпрымальнік года 2018"

Аркадзя Ізраілевіча выключылі з конкурсу "Прадпрымальнік года 2018"

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч больш не з'яўляецца фіналістам конкурсу EY Entrepreneur Of The Year 2018 ("Прадпрымальнік года 2018") у Беларусі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў актывіст Антон Матолька са спасылкай на арганізатараў конкурсу. 

Раней Матолька звяртаў увагу на тое, што ў крытэрыях конкурсу значыцца сацыяльная адказнасць бізнэсу, што наўрад ці можна стасаваць да Ізраілевіча. 

Ізраілевіч мае дачыненне да будаўніцтва скандальна вядомага рэстарана "Поедем поедим" каля Курапатаў — месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Бізнэсовец адзначыўся зацятым змаганнем супраць абаронцаў Курапатаў, а таксама іншымі скандаламі. 

31 кастрычніка СМІ паведамілі, што Ізраілевіча затрымалі за спробу хабару. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі