Арнольд Шварцэнэгер сказаў, што хоча наведаць Беларусь

Арнольд Шварцэнэгер сказаў, што хоча наведаць Беларусь

Вядомы спартсмен і галівудская зорка Арнольд Шварцэнэгер заявіў, што хоча наведаць Беларусь. Такое жаданне ён выказаў пад час сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай федэрацыі бодзібілдынгу на спартовым фестывалі “Арнольд Класік Еўропа-2015”, які праходзіў у Мадрыдзе 25-27 верасня.

На гэтым фестывалі паспяхова выступіла 16-гадовая беларуская спартсменка Аляксандра Бурыкіна. Хоць яна і не прабілася ў тройку прызёраў, але ўсталявала ўсталявала два рэкорды Еўропы ў паўэрліфцінгу ў вагавой катэгорыі да 63 кілаграмаў.

Ёй удалося паціснуць руку Шварцэнэгеру і ўручыць яму памятную футболку з беларускай нацыянальнай сімволікай. На ўзнагароджанне юная спартсменка выйшла ў футболцы з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і з надпісам “Магутны прэзідэнт магутнай краіны”. Шварцэнэгер пажадаў дзяўчыне поспехаў у спорце і сказаў, што ведае Лукашэнку як моцнага палітыка і ўвогуле беларусы вельмі моцныя людзі і ў будучыні ён хацеў бы наведаць Беларусь, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Духоўна-спартовы цэнтр “Белая Русь”.

Нагадаем, што сёлета Беларусь наведаў французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё.

 

Фота: Духоўна-спартовы цэнтр "Белая Русь"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі