"Арсенал" не атрымаў ліцэнзію Беларускай федэрацыі футбола
Дзяржынскі "Арсенал" не атрымаў ліцэнзію Беларускай федэрацыі футбола. Пра гэта стала вядома па выніках пасяджэння камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ, на якім разглядаліся заяўкі на сезон 2022 года. "Арсеналу" адмовілі з-за "невыканання асобных спартыўных і кадравых крытэрыяў". Клуб можа абскардзіць такое рашэнне на працягу трох дзён у апеляцыйным камітэце.
Іншыя 15 каманд ліцэнзаванне прайшлі. Гэта — "Шахцёр", БАТЭ, мінскае і брэсцкае "Дынама", "Гомель", "Рух", "Нёман", "Віцебск", "Тарпеда-БелАЗ", "Слуцк", "Мінск", "Іслач", "Славія", "Энергетык-БДУ", "Белшына".
"Арсенал" — прыватны клуб. Летась ён выйграў чэмпіянат у першай лізе беларускага чэмпіянату і заваяваў пуцёўку ў эліту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.