Аршанскага пікетоўца затрымалі і адправілі на псіхіятрычную экспертызу

Аршанскага пікетоўца затрымалі і адправілі на псіхіятрычную экспертызу

Аршанец Раман Кузьмянкоў правёў адзіночны пікет у адным са спальных мікрараёнаў горада. 

Хлопец стаў вядомым пасля таго, як выйшаў у цэнтр Оршы з плакатам "тут няма па 500", намякаючы на пастаянныя абяцанні ўладаў падняць сярэдні заробак да 500 долараў. Тады яго затрымалі і аштрафавалі на 490 рублёў. 

21 траўня зранку Кузьмянкоў з самаробным плакатам стаў у Першым мікрараёне каля дарогі, па якой ходзіць грамадскі транспарт. Праз нейкі час яго затрымала міліцыя, паведамляе сайт orsha.eu. Хлопца не сталі адразу судзіць, а адправілі на псіхіятрычную экспертызу. Яе вынікі мусяць быць вядомыя ў бліжэйшы панядзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі