Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Сан-Дыега

Арына Сабаленка / WTA
Арына Сабаленка / WTA

Беларуска Арына Сабаленка (№5 рэйтынгу WTA) з перамогі стартавала на тэнісным турніры ў амерыканскім Сан-Дыега.

У 1/8 фіналу яна выйграла ў амерыканкі Слоан Стывенс (52) — 1:6, 6:3, 6:2.

У чвэрцьфінале Сабаленка згуляе з харваткай Доннай Векіч (77). Гульня пачнецца сёння ў 21:30 паводле беларускага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі