Арыштаваць Керымава ў Расіі могуць толькі з дазволу Савета Федэрацыі

"Усе сенатары і дэпутаты Дзярждумы маюць такі статус. Расійская пракуратура звяртаецца ў Савет Федэрацыі, і тут разглядаецца пытанне аб пазбаўленні імунітэту. І гэта вельмі складаны механізм", — паведамілі Еўрарадыё ў Савеце Федэрацыі Расіі.



Таму затрымаць Сулеймана Керымава ў Расіі праваахоўнікі не маюць права.



Нагадаем, асноўнага акцыянера "Уралкалія" аб'яўляе ў вышук беларускі Следчы камітэт, у тым ліку і праз Інтэрпол. Дзеянні Керымава следства кваліфікуе як злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Максімальнае пакаранне, якое пагражае расійскаму сенатару, — да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфісацыяй маёмасці.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі