Арыштаваны абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на прэм’ера Вялікабрытаніі
Арыштаваны абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзу Мэй. Па версіі следства, 20-гадовы жыхар Лондана Наімур Закарыя Рахман збіраўся падарваць браму яе рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт у цэнтры сталіцы. Пасля ён хацеў скарыстацца панікай і здзейсніць напад на Мэй. Аднак у сераду ў судзе Рахман заявіў, што не прызнае сваю віну, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
Па справе аб падрыхтоўцы тэракту праходзяць два чалавекі, іх затрымалі 28 лістапада. Другі — гэта жыхар Бірмінгема Махамед Акіб Імран. За кратамі мужчыны будуць да 20 снежня, калі справу разгледзіць суд.
Фота: Reuters