Расійскія баявыя самалёты перахапілі блізу Аляскі
Пентагон паведаміў пра інцыдэнт у паветранай прасторы ЗША.
Шэсць расійскіх знішчальнікаў, два з якіх былі МіГ-31, увайшлі ў гэтак званую “зону ідэнтыфікацыі паветранай абароны” ЗША, пасля чаго ім на перахоп былі ўзнятыя ў паветра знішчальнікі амерыканскіх і канадскіх ВПС, паведамляе ВВС.
Міністэрства абароны Расіі пацвердзіла, што восем ваенных самалётаў праляцелі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Аляскі, дзе іх некаторы час суправаджалі амерыканскія знішчальнікі.
Расійскія самалёты праляцелі на адлегласці прыкладна 55 марскіх міль ад амерыканскага ўзбярэжжа і каля 40 марскіх міль ад канадскага.