Асуджаны былы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях

Асуджаны былы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях

Былы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Дзмітрый Бягун асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Такое рашэнне ў чацвер вынес суд Заводскага раёна сталіцы, інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што Бягун браў хабары неаднаразова. Паводле абвінавачання, адбывалася гэта ў апошнія чатыры гады, калі ён працаваў на пасадзе начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, а пасля — у міністэрстве. Дзмітрый Бягун атрымліваў грошы ў сваім службовым кабінеце і па месцы жыхарства. Спачатку гэта былі сумы ў памеры 5, 10 і 15 млн рублёў (да дэнамінацыі). Хабары Бягун атрымліваў ад бізнесменаў за беспраблемнае прыняцце аб’ектаў, за своечасовую аплату выкананых работ.

Бягун быў вызвалены ад пасады намесніка міністра “за здзяйсненне ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званне работніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях”.

Бізнесмен Аляксандр Грыц атрымаў 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую калонію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі