Аўстралія аб'явіла пра санкцыі супраць 12 грамадзян Расіі і Украіны

Як паведамляе УНІАН, кіраўнік МЗС гэтай краіны Джулі Бішап аб'явіла сёння аб "увядзенні адрасных фінансавых санкцый і забарону на ўезд у краіну для асобаў, якія гуляюць важную ролю ў расійскай пагрозе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны". Бішап падкрэсліла, што "самым рашучым чынам" яна асуджае намаганні расійскага прэзідэнта "анэксаваць тэрыторыю Украіны ў Крыме".



Кіраўніца МЗС Аўстраліі нагадвае, што "несанкцыянаванае галасаванне ў Крыме 16 сакавіка... праводзілася ў той час, калі расійскія войскі эфектыўна кантралявалі тэрыторыю". Таму рэферэндум "не можа сфармаваць легітымную аснову для любой змены статуса Крыма".



Хто менавіта патрапіў у аўстралійскі "чорны спіс" грамадзян Расіі і Украіны, не паведамляецца. Раней падобныя санкцыі ўвялі ЕС і ЗША.


 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі