Аўсяннікавай выставілі абвінавачанне ў распаўсюдзе "фэйкаў" пра расійскую армію

Аўсяннікавай выставілі абвінавачанне ў распаўсюдзе "фэйкаў" пра расійскую армію

Былой рэдактарцы расійскага "Першага канала" Марыне Аўсяннікавай выставілі абвінавачанне ў распаўсюдзе "фэйкаў" пра расійскую армію. Пра гэта паведаміў яе адвакат Дзмітрый Захватаў. Аўсяннікавай пагражае вялікі штраф (да 5 млн расійскіх рублёў, гэта 81,5 тысячы долараў) ці да 10 гадоў пазбаўлення волі. Крымінальную справу распачалі пасля пікета ў Маскве 15 жніўня — Марына Аўсяннікава трымала ў руках плакат "Пуцін — забойца, яго салдаты — фашысты". 10 жніўня прайшоў ператрус. Яе дапытваюць у якасці абвінавачанай, ноч яна правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання.

У сярэдзіне сакавіка Аўсяннікава выйшла ў жывы эфір навін "Першага канала" з антываенным плакатам. Яе судзілі і аштрафавалі за "арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства" на 30 тысяч расійскіх рублёў (каля $260). У чэрвені быў яшчэ адзін штраф за прамову каля Басманнага суда, а нядаўна яе аштрафавалі за пост у Facebook.

Нейкі час сёлета Марына Аўсяннікава жыла і працавала за мяжой, аднак у выніку вырашыла вярнуцца ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі