Аўтамабіль водаканала прыехаў адпампоўваць ваду — і праваліўся пад асфальт
Аўтамабіль водаканала праваліўся пад асфальт
У Салігорску пад асфальт праваліўся службовы аўтамабіль водаканала, які прыехаў адпампоўваць ваду. Даставаць яго прыехалі супрацоўнікі МНС, паведамляе тэлеграм-канал "СТК | Салігорскае тэлебачанне".
Інцыдэнт здарыўся ў раёне дзіцячай паліклінікі на вуліцы Паркавай. Праезд часова перакрылі, месца здарэння абгарадзілі стужкай.
У салігорскай ДАІ кажуць, што гэта не дарожна-транспартнае здарэнне, бо аўтамабіль не быў у руху.
Цяпер з прамоіны, у якую праваліўся аўтамабіль, адпампоўваюць ваду, удакладняе mlyn.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.