Аўтобус з беларускімі футбалістамі збіў лася

Аўтобус з беларускімі футбалістамі збіў лася

Аўтобус з футбалістамі клуба першай лігі "Слонім 2017" сутыкнуўся з ласём. Пра гэтае ДТЗ паведаміла прэс-служба клуба. 

Футбалісты вярталіся пасля гульні з "Гранітам". На трасе Р-43 каля вёскі Мілавіды іх аўтобус сутыкнуўся з ласём. Кіроўца паспеў прытармазіць і крыху ўзяць направа — дзякуючы гэтаму сутыкненне з жывёлай адбылося па датычнай.

Пры здарэнні ніхто з каманды не пацярпеў. Мёртвага лася адкінула ў левы кювет. У аўтобусе была разбітая лабавая шыба і пашкоджаныя паветраныя патрубкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі