Аўтуховіч заяўляе хадайніцтвы, але суд іх не падтрымлівае
У гродзенскай турме працягваецца разгляд гучнай справы, па якой праходзіць 12 чалавек ("група Аўтуховіча"). Па версіі следства, былы "афганец", экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "арганізаванай злачыннай групы", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, рыхтавала новыя акцыі. Усіх іх затрымалі ў канцы 2020-га. У судзе ўжо зачыталі абвінавачванні. Аўтуховіч сябе вінаватым не лічыць.
У аўторак разглядаліся хадайніцтвы абвінавачаных.
Мікалай Аўтуховіч заявіў хадайніцтвы аб змяненні меры стрымання для Уладзіміра Гундара, Ірыны Гарачкінай, Паўла Савы. Аднак суд ва ўсіх выпадках адмовіў. А Сава, які абвінавачваецца ва ўдзеле ў "злачыннай арганізацыі" і ў "акце тэрарызму", сам прасіў хадайніцтва адхіліць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.