Аварыя ў Клічаве пакінула без вады гатэль і больш за 60 прыватных дамоў
У Клічаве аварыя на трубаправодзе пакінула без халоднай вады мясцовы гатэль і 62 прыватныя жылыя дамы, паведамляе mogilevnews.by.
23 лютага ў 16:50 мясуовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аварыю на завулку Школьным.
Аднавіць падачу вады ўдалося толькі праз пяць гадзін — у 21:50.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.