Айцішніца, якая абразіла беларускую мову, больш не працуе ў EPAM

Айцішніца, якая абразіла беларускую мову, больш не працуе ў EPAM

Айцішніца Вольга Малкіна, на якую пачалі адміністрацыйную справу за абразу беларускай мовы, больш не працуе ў кампаніі EPAM, піша dev.by. 

Еўрарадыё паведамляла, як дзяўчына ў снежні 2019-га апынулася ў цэнтры скандалу. У сацсетках яна назвала беларускую мову "ўродскай". Скаргі на яе падалі Ігар Случак і Глеб Сандрас. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран адказаў, што на дзяўчыну пачалі адміністрацыйную справу за парушэнне заканадаўства аб мовах. Ёй пагражае штраф да 270 рублёў (10 базавых велічыняў). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі