Азаранка і Гаварцова захавалі свае месцы ў рэйтынгу WTA
У панядзелак, 9 лістапада, быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. У першай пяцёрцы зменаў не адбылося, лідыруюць амерыканка Серэна Уільямс, румынка Сімона Халеп, іспанка Гарбінье Мугуруса, расіянка Марыя Шарапава, полька Агнешка Радваньска. На 7-е месца з 11-га паднялася Венус Уільямс. Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 22-е месца, Вольга Гаварцова па-ранейшаму 69-я, Аляксандра Сасновіч паднялася з 104-га на 103-е месца.
У рэйтынгу АТП упэўнена лідыруе серб Новак Джокавіч, на другое месца падняўся брытанец Эндзі Марэй, трэці — швейцарац Роджар Федэрэр. Беларус Уладзімір Ігнацік займае 210-е месца.
Фота: ria.ru