Азаранка і Гаварцова захавалі свае пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу

Апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Беларуская тэнісістка 20-гадовая Вікторыя Азаранка засталася ў ім на 11-м месцы, як і тыдзень таму (а ў чэмпіёнскай гонцы яна на 9-м месцы). Нагадаем, Азаранка засталася па-за першай дзесяткай у пачатку траўня. У рэйтынгу працягвае лідыраваць 28-гадовая Серэна Ўільямс.
21-гадовая беларуска Вольга Гаварцова засталася на 38-й пазіцыі. 23-гадовая Настасся Якімава з 145-га месца апусцілася на 149-е. Напярэдадні свайго дня народзінаў, якое прыпадае на 29 траўня, пагоршыла сваё становішча ў рэйтынгу і 23-гадовая Дар'я Кустова — тыдзень таму яна была 142-й, цяпер жа 151-я.

24-гадовая Кацярына Дзегалевіч з 177-га месца ўзнялася на 175-е. 25-гадовая Ірына Кур'яновіч тыдзень таму была 185-й, цяпер яна 186-я. 31-гадовая Таццяна Пучак займае 296-ю пазіцыю, за тыдзень яна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу на 7 пунктаў.

19-гадовая Ксенія Мілеўская з 377-й пазіцыі апусцілася на 382-ю. Аж на 600-е месца ў рэйтынгу апусцілася з 596-га месца 17-гадовая Ганна Орлік. Яшчэ адна беларуска 18-гадовая Вікторыя Емельянава з 640-га месца паднялася на 636-е.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі