Азаранка прайграла ў 1/16 турніру ў Таронта

Азаранка прайграла ў 1/16 турніру ў Таронта

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (39-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду на турніры ў канадскім Таронта, інфармуе БЕЛТА.

Наша суайчынніца сустракалася з украінкай Даянай Ястрэмскай і прайграла —  7:5, 7:5. Хаця ў другім сэце Азаранка нават вяла з лікам 5:3, але ўсё ж не здолела ўтрымаць перавагу. 

Гульня працягвалася 1 гадзіну 56 хвілін.

Азаранка працягвае ўдзельнічаць у парным разрадзе. Разам з аўстралійкай Эшлі Барці яны ўжо выйгралі ў аўстралійскага дуэта Сторм Сандэрс / Моніка Адамчак — 6:1, 6:2. Далей іх чакае сустрэча з нямецка-чэшскім тандэмам — Юлія Гёргес / Караліна Плішкава.

Турнір у Таронта завершыцца 11 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі