Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале турніру ў Акапулька (відэа)
У чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Акапулька беларуска Вікторыя Азаранка прайграла амерыканцы расійскага паходжання Сафіі Кенін у трохсэтавым паядынку — 4:6, 6:4, 5:7. Пры гэтым наша суайчынніца саступіла толькі два ачкі — 98:100.
Матч доўжыўся дзве гадзіны і трыццаць дзве хвіліны.
.@SonyaKenin knocks out Azarenka in a thriller!
— WTA (@WTA) March 1, 2019
Wins 6-4, 4-6, 7-5 to reach the @AbiertoTelcel semifinals! pic.twitter.com/bbcxws1ibM