Азаранка вярнулася ў першую сотню рэйтынгу WTA

Азаранка вярнулася ў першую сотню рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі вярнулася ў першую сотню. На мінулым тыдні яна была 186-я, у панядзелак ужо 92-я. Такому імкліваму ўзлёту паспрыяла паспяховае выступленне тэнісісткі на турніры ў Маямі, у якім яна дайшла да паўфіналу. Першай ракеткай нашай краіны па-ранейшаму застаецца Аляксандра Сасновіч, якая ў рэйтынгу WTA займае 49-ы радок (раней яна была 46-я). Арына Сабаленка захавала за сабой 60-ы радок, Вера Лапко — 132-я (была 135-й).

У сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі лідыруе румынка Сімона Халеп. У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў першае месца ў іспанца Рафаэля Надаля. Беларус Ілля Івашка — 122-гі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі