Азаранка згуляе ў паўфінале турніру ў Маямі

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / twitter.com/WTA

Вікторыя Азаранка (32-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі. У паядынку 1/4 фіналу беларуская тэнісістка выйграла ў Юліі Пуцінцавай (68) з Казахстана — 7:6 (7:4), 1:6, 6:3. Яны гулялі амаль тры гадзіны. Першы сэт стаў самым доўгім у кар'еры беларускі — доўжыўся 90 хвілін.

Наступнай саперніцай Азаранка будзе яшчэ адна прадстаўніца Казахстана — Алена Рыбакіна, 4-я ракетка свету. Іх сустрэча прызначана на чацвер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі