“Бабруйскі кур'ер” шукае сведкаў збіцця карэспандэнта

У сувязі з працягам “справы Васьковіча” газета “Бабруйскі кур’ер” дала абвестку аб пошуку сведак збіцця ўласнага журналіста. Выданне пільна сачыла за ходам справы, абараняючы правы карэспандэнта. Магчыма, менавіта таму суддзя дагэтуль не вынес ніякага прысуду, а справай займаецца міжгарнізонная вайсковая пракуратура. “Мяне збівалі на вачах у мноства людзей, - кажа Яўген Васьковіч. – Білі па нырках, па нагах і галёнцы, скруцілі рукі і ўсялякім чынам зневажалі. Гэта бачыла шмат людзей. Факты збіцця я зафіксаваў на судова-медычнай экспертызе”.

Нагадаем, за ўзняты 18 красавіка на хакейным матчы ЗША-Беларусь бел-чырвона-белы сцяг карэспандэнт газеты “Бабруйскі кур’ер” Яўген Васьковіч быў збіты ахоўнікамі “Бабруйск-Арэны” капітанам Сяргеем Бароніным і старшым сяржантам Аляксандрам Сілкіным. У той жа дзень на яго склалі пратакол аб “дробным хуліганстве”. Васьковіча абвінавацілі, што ён парушаў грамадскі парадак падчас матчу, перашкаджаў грамадзянам, буяніў ды выкарыстоўваў забароненую сімволіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі