Бачарнікаў заняў 4-е месца ў гонцы пераследу, Смольскі на 7-м месцы

Бачарнікаў заняў 4-е месца ў гонцы пераследу, Смольскі на 7-м месцы

Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў заняў 4-е месца ў гонцы пераследу, якая прайшла сёння ў Раўбічах у межах чэмпіянату Еўропы. Наш спартсмен стартаваў з 5-й пазіцыі, дапусціў цягам дыстанцыі два промахі (1+0+0+1) і з апошняга агнявога рубяжа сыходзіў 3-м, але на фінішы яго апярэдзіў нарвежац Хавард Богетвейт, які і атрымаў бронзу.

Золата дасталася прадстаўніку Нарвегіі Тар’ею Бё, серабро ў расіяніна Мацвея Елісеева.

Яшчэ адзін беларус увайшоў у дзясятку найлепшых: Антон Смольскі стартаваў з 22-й пазіцыі, а фінішаваў 7-м (2+0+0+0). Раман Ялетнаў заняў 15-е месца, Максім Верабей — 34-е, а Мікіта Лабастаў — 41-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі