Старшым трэнерам жаночай зборнай па біятлоне стаў 28-гадовы Раман Малуха
Раман Малуха / ctv.by
Жаночую зборную Беларусі па біятлоне ўзначаліў 28-гадовы трэнер Раман Малуха. Ён замяніў на гэтай пасадзе Алега Рыжанкова, паведамілі ў праграме "Спорт-кадр" на тэлеканале "Беларусь 5".
Памяняць старшага трэнера вырашыла кіраўніцтва нацыянальнай федэрацыі.
Па словах ужо былога старшага трэнера Алега Рыжанкова, Малуха працаваў з юніёркамі, якія ў гэтым сезоне прыйшлі ў нацыянальную зборную. Таму яго і ўключылі ў каманду.
"Іра Лешчанка будзе працаваць са сваім асабістым трэнерам, Ганна Сола рыхтуецца ў складзе нацыянальнай каманды, але па індывідуальнай праграме. Атрымліваецца, як такой агульнай каманды няма, не атрымаецца ўсіх рыхтаваць па адных лекалах. Таму было вырашана прызначыць адказным Рамана Малуху", — патлумачыў Рыжанкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.